FlylinkDC++

be
This translation is older than the original page and might be outdated. See what has changed.

Инструменты пользователя

Инструменты сайта


Боковая панель

Мэню

* Гісторыя зьменаў
* Як працаваць са «звалкамі»
* Распрацоўнікам
* Форум распрацоўнікаў і карыстальнікаў «FlylinkDC++»
* Дадаць свой асяродак у налады праґрамы
* Дапамагчы перакладаць праґраму
* Афіцыйная суполка на «Фэйсбуку»

be:queue

Чарга

Сьцягваць па частках

Дазволіць шмат крыніцаў — дазваляе сьцягваць файлы па кавалках (падрабязьней — у «Вікіпэдыі»).

Шукаць іншыя крыніцы скаротаў (TTH) — вызначае, празь час (ад дзьвюх хвілінаў да бязьмежнасьці) шукаць дадатковыя крыніцы для файла.

Не пачынаць частку, калі хуткасьць перавышае… — не пачынаць сьцягваць яшчэ адзін кавалак файла, калі хуткасьць перавышае зададзенае значэньне.

Самастойна вызначыць колькасьць частак — колькасьць частак, то-бок адрэзкаў файла. Найлепшыя вынікі дае значэньне ад 40 да 70. Не чапайце, калі няма пільнае патрэбы.

Памяншаць урыўкавасьць (фраґмэнтаванасьць)

Перад тым, як пачаць сьцягваць, будзе стварацца файл, запоўнены нулямі.
Уважце: калі дадаваць або выкрасьляць з чаргі велізарных каталёґаў (дзе болей за 10 тысяч файлаў), кліент можа запыніцца на колькі сэкундаў, пакуль будуць стварацца файлы. У такім разе проста пачакайце.

Іншыя налады

Дадаваць у чаргу сьпісы файлаў, якія зьмяшчаюць тое, што шукаецца — будзе сьцягвацца сьпіс файлаў кожнае крыніцы, каб паглядзець, ці ёсьць там іншыя файлы, для якіх можна скарыстаць гэтую крыніцу.

Уважце: не зьдзіўляйцеся, калі праґрама раптам пачне сьцягваць шмат сьпісаў файлаў.

Прапускаць файлы нулявога памеру — файлы памерам 0 байтаў сьцягвацца ня будуць.

Дазволіць абнаўляць чаргу ў сапраўдным часе — калі не дазваляць гэтага, паліца поступу будзе абнаўляцца не безупынна, а праз пэўныя адцінкі часу.

be/queue.txt · Последние изменения: 2012/11/08 22:12 (внешнее изменение)