FlylinkDC++

be

Инструменты пользователя

Инструменты сайта


Боковая панель

Мэню

* Гісторыя зьменаў
* Як працаваць са «звалкамі»
* Распрацоўнікам
* Форум распрацоўнікаў і карыстальнікаў «FlylinkDC++»
* Дадаць свой асяродак у налады праґрамы
* Дапамагчы перакладаць праґраму
* Афіцыйная суполка на «Фэйсбуку»

be:incompatiblesoftware

Несумяшчальныя праґрамы

Вядома, не існуе дасканалых праґрамаў: яны ўвесь час разьвіваюцца, абрастаюць новымі функцыямі ды памылкамі. Часам бывае й так, што розьніцу паміж імі заўважыць складана. У дадатак да ўласных памылак праґрамы і памылак у апэрацыйнае сыстэме дадаюцца яшчэ памылкі розных сыстэмных праґрамных сродкаў накшталт кіроўцаў (драйвэраў) прыладаў, сетказаслонаў, супрацьвірусаў, і г.д., празь якія парушаецца праца іншых праґрамаў або сыстэмы цалкам. У гэтым артыкуле падаецца сьпіс праґрамаў, несумяшчальных з «FlylinkDC++», празь якія праґрама дае крытычныя збоі — «падае»:

  • «NVIDIA ActiveArmor», яна ж — «NVIDIA Firewall», яна ж — «NVIDIA Application Filter» 1), несумяшчальная і зь іншымі праґрамамі, якія карыстаюцца P2P2) — апроч іншага, празь яе «цячэ» памяць. Падрабязьней.
  • «NetchartFilter», замарожаны праект. Праґрама — папярэднік «Adguard», таму трэба высталяваць «NetchartFilter» цалкам і ўсталяваць найноўшую вэрсію «Adguard»4).
  • «Aml Maple»6).
  • Trojan-PSW.Win32.LdPinch.ajgw 7) — гэта вірус, спраўдзіце свой кампутар!
  • not-a-virus:AdWare.Win32.AdMedia.a 8) — рэклямная праґрама, устаўляе абвесткі ў іншыя праґрамы. Як на мой густ, дык гэта вірус, які варта выдаліць.
  • Browser Manager 9) — паліца прыладаў для аглядальнікаў, выклікае збоі праґрамаў. Як на мой густ, стаіць у адным шэрагу зь вірусамі: паводзіць сябе нахабна, выдаліць яе бяз танцаў з бубнаў складана.
  • Ad Muncher 10) - lead to critical failures (crashes) applications.
  • Overwolf Overlay 11) - lead to critical failures (crashes) applications.

Калі «FlylinkDC++» выяўляе несумяшчальныя праґрамы, яна адразу паведамляе пра гэта карыстальніку: адлюстроўваецца дыялёґ з папярэджаньнем пра магчымыя хібы ў працы праґрамы ды прапановаю паказаць гэтую даведку.

Што б не адказаў карыстальнік, «FlylinkDC++» будзе працягваць працаваць, але, мажліва, няўстойліва. На жаль, адзіны спосаб разабрацца з гэтымі хібамі — высталяваць несумяшчальныя праґрамы ды пашукаць іншыя з падобнымі магчымасьцямі.

Паважаныя карыстальнікі! Калі вы знайшлі несумяшчальную праґраму, паведаміце нам, калі ласка — мы далучым яе да сьпісу.

be/incompatiblesoftware.txt · Последние изменения: 2013/07/11 23:31 (внешнее изменение)