FlylinkDC++

be
This translation is older than the original page and might be outdated. See what has changed.

Инструменты пользователя

Инструменты сайта


Боковая панель

Мэню

* Гісторыя зьменаў
* Як працаваць са «звалкамі»
* Распрацоўнікам
* Форум распрацоўнікаў і карыстальнікаў «FlylinkDC++»
* Дадаць свой асяродак у налады праґрамы
* Дапамагчы перакладаць праґраму
* Афіцыйная суполка на «Фэйсбуку»

be:howtocompileflylinkdc

Як сабраць «FlylinkDC++»

Неабходныя праґрамы

Настаўляем працоўнае асяродзьдзе

Усталёўваем пазначаныя вышэй праґрамы.

Сьцягваем выточны код («TortoiseSVN»: у выплыўным мэню парожняга каталёґу пстрыкаем «SVN Checkout»):

http://flylinkdc.googlecode.com/svn/trunk/

Уважце: у адрозьненьне ад «ApexDC++», STLport ня трэба, а WTL ужо ўваходзіць. Таму нічога рабіць дадаткова ня трэба.

Зьбіраем «FlylinkDC++»

«Сабраць» → «Сабраць вырашэньне» (анґ. «Build» → «Build Solution»)

або запускаем «build_flylinkdc.bat».

Сабраны кліент будзе ў каталёґу «compiled».

Магчымыя пытаньні ды падказкі, як іх вырашыць

Не знаходзіцца «WinRAR»

Наведайце бачыну ды сьцягніце найноўшую вэрсію.

Настаўце зьменную шляхоў «PATH»:

Пстрыкніце праваю кнопкаю па «Маім кампутары» → «Уласьцівасьці сыстэмы» → укладка «Адмысловыя» → «Зьменныя асяродзьдзя» (анґ. «My Computer» → «System Properties» → «Advanced» → «Environment Variables»). У сыстэмных (!) зьменных двойчы пстрыкніце па зьменнай «Path» (або націсьніце «Правіць» — «Edit») і ў «Значэньне зьменнае» праз кропку з коскаю дадайце ў самы канец шлях да файла «winrar.exe»:

    «;C:\Program Files\WinRAR».

Не знаходзіцца «wget»

Наведайце бачыну ды сьцягніце найноўшую вэрсію.

Настаўце зьменную шляхоў «PATH»:

Пстрыкніце праваю кнопкаю па «Маім кампутары» → «Уласьцівасьці сыстэмы» → укладка «Адмысловыя» → «Зьменныя асяродзьдзя» (анґ. «My Computer» → «System Properties» → «Advanced» → «Environment Variables»). У сыстэмных (!) зьменных двойчы пстрыкніце па зьменнай «Path» (або націсьніце «Правіць» — «Edit») і ў «Значэньне зьменнае» праз кропку з коскаю дадайце ў самы канец шлях да файла «wget.exe»:

    «;C:\Program Files\GnuWin32\bin\» — калі «Windows» 32-бітная,
 «;C:\Program Files (x86)\GnuWin32\bin\» — калі «Windows» 64-бітная.

Не знаходзіцца «7z»

Наведайце бачыну ды сьцягніце найноўшую вэрсію.

Настаўце зьменную шляхоў «PATH»:

Пстрыкніце праваю кнопкаю па «Маім кампутары» → «Уласьцівасьці сыстэмы» → укладка «Адмысловыя» → «Зьменныя асяродзьдзя» (анґ. «My Computer» → «System Properties» → «Advanced» → «Environment Variables»). У сыстэмных (!) зьменных двойчы пстрыкніце па зьменнай «Path» (або націсьніце «Правіць» — «Edit») і ў «Значэньне зьменнае» праз кропку з коскаю дадайце ў самы канец шлях да файла «7z.exe»:

    «;C:\Program Files\7-Zip\».
be/howtocompileflylinkdc.txt · Последние изменения: 2012/11/08 22:12 (внешнее изменение)