FlylinkDC++

be
This translation is older than the original page and might be outdated. See what has changed.

Инструменты пользователя

Инструменты сайта


Боковая панель

Мэню

* Гісторыя зьменаў
* Як працаваць са «звалкамі»
* Распрацоўнікам
* Форум распрацоўнікаў і карыстальнікаў «FlylinkDC++»
* Дадаць свой асяродак у налады праґрамы
* Дапамагчы перакладаць праґраму
* Афіцыйная суполка на «Фэйсбуку»

be:downloads

Сьцягванае

Каталёґі

Звычайны каталёґ сьцягнутага — каталёґ, у які будуць складвацца сьцягнутыя файлы.

Каталёґ яшчэ ня сьцягнутага — неабавязковы каталёґ, дзе могуць захоўвацца файлы, якія яшчэ не сьцягнуліся цалкам.

Уважце: трэба асьцярожна абіраць гэты каталёґ. На адпаведным дыску мусіць не бракаваць прасторы, а калі сьцягваюцца вялікія (большыя за 4 ҐБ) файлы, файлавая сыстэма дыску мусіць падтрымваць такія файлы (NTFS падтрымвае, але FAT — не).

Абмежаваньні

Колькасьць адначасовых файлаў — вызначае, колькі файлаў могуць сьцягвацца адначасова.

Шчылінаў сьцягваць — вызначае найбольшую колькасьць плыняў (злучэньняў), калі сьцягваецца файл (шмат плыняў на адзін файл могуць даць перавагу ў хуткасьці).

Дадатковыя шчыліны, калі сьцягваем з высокім пяршынствам — дазваляе файлам, якія маюць высокае пяршынства, карыстацца большаю колькасьцю шчылінаў.

Не пачынаць сьцягваць новае, калі хуткасьць (у кБ/с) перавышае — калі перавышаецца гэтая хуткасьць, праґрама ня будзе пачынаць сьцягваць нешта яшчэ.

be/downloads.txt · Последние изменения: 2012/11/08 22:12 (внешнее изменение)