FlylinkDC++

be
This translation is older than the original page and might be outdated. See what has changed.

Инструменты пользователя

Инструменты сайта


Боковая панель

Мэню

* Гісторыя зьменаў
* Як працаваць са «звалкамі»
* Распрацоўнікам
* Форум распрацоўнікаў і карыстальнікаў «FlylinkDC++»
* Дадаць свой асяродак у налады праґрамы
* Дапамагчы перакладаць праґраму
* Афіцыйная суполка на «Фэйсбуку»

be:connection_settings

Налады злучэньня

Прызначыць адрас

Да праґрамы «FlylinkDC++» прывязваецца сеткавы інтэрфэйс, а тут можна пазначыць адрас гэтага інтэрфэйсу. Можна дазволіць праґраме карыстацца злучэньнямі на ўсіх інтэрфэйсах, пазначыўшы адрасам «0.0.0.0». Гэта карысна, калі кампутар працуе зь некалькімі пастаўнікамі сеціва, напрыклад.

Налады ўваходных злучэньняў

Пачатковы выбар — сетказаслона, які ня раіцца ўжываць, бо нельга будзе сьцягваць зь іншых карыстальнікаў, што абралі такія ж налады. Калі ня ведаеце, як наладзіць сетказаслону з ручным перасыланьнем портаў, пакіньце як ёсьць пакуль.

Простае злучэньне — ужывайце толькі тады, калі злучаецеся зь сецівам наўпрост, без пасярэднікаў (маршрутавальнікаў, злучараў — мадэмаў і да т. п.).

Сетказаслона з ручным перасыланьнем портаў — ужываецца, калі кампутар і пастаўнік сеціва маюць злучар (мадэм) або маршрутавальнік.

У чатырох палёх праваруч пазначаюцца нумары портаў: TCP — перадаваць файлы, UDP — каб шукаць, DHT — працаваць без асяродкаў, а таксама TLS.

Леваруч, у першым тэкставым полі трэба пазначыць свой адрас IP, або націснуць «Атрымаць IP».

Наступныя два полі зьмяшчаюць спасылкі, па якіх атрымваецца ды спраўджваецца адрас IP.

Не замяняецца асяродкам ці UPnP — забараняе асяродкам прызначаць кампутару адрас IP (часам карысна на састарэлых мясцовых асяродках).

Абнаўляць IP па запуску — вызначае ды ўсталёўвае адрас IP пасьля запуску праґрамы і праз вызначаныя адцінкі часу.

DHT — анґельскі скарот ад «Distributed Hash Table», дазваляе перадаваць файлы між карыстальнікамі па-за асяродкамі.

be/connection_settings.txt · Последние изменения: 2012/11/08 22:12 (внешнее изменение)