FlylinkDC++

be

Инструменты пользователя

Инструменты сайта


Боковая панель

Мэню

* Гісторыя зьменаў
* Як працаваць са «звалкамі»
* Распрацоўнікам
* Форум распрацоўнікаў і карыстальнікаў «FlylinkDC++»
* Дадаць свой асяродак у налады праґрамы
* Дапамагчы перакладаць праґраму
* Афіцыйная суполка на «Фэйсбуку»

be:advanced

Адмысловыя

Можнасьці ў картцы:

  • У стан «адышоў», калі найменшылі (і вяртацца, калі аднавілі) — калі праґрама згарнуць, яна пераходзіць у стан «адышоў» — і наадварот
  • Ачышчаць кожнага разу поле пошуку — сьцірае ўведзены ў поле пошуку запыт перад наступным запытам
  • Захоўваць адноўку наладаў па запуску — праґрама захоўвае копію наладаў, зь якімі яна запусьцілася
  • Ужываць пашырэньні файлаў, каб сьцягваць з пошуку
  • Усталяваць апрацоўнік URL па запуску (каб апрацоўваць спасылкі «dchub:») — загадвае сыстэме, якою праґрамаю адчыняць спасылкі «dchub:»
  • Усталяваць апрацоўнік маґніт-спасылак па запуску — калі праґрама першы раз выяўляе маґніт-спасылку, яна пытаецца, што рабіць наступным разам
  • Не сьціраць сьпісы файлаў, калі выходзім — кажа праґраме, што ня трэба выдаляць спампаваныя сьпісы файлаў, калі яна зачыняецца
  • Адлучаць карыстальніка, які выйшаў з асяродку — часам здараецца, што карыстальнік, які выйшаў з асяродку, працягвае спампоўваць вашыя файлы. Калі задзейнічаць гэтую можнасьць, такога карыстальніка адлучаць
  • Не адлучаць улюбёнцаў, калі яны выходзяць з асяродку — папярэдняя можнасьць адлучае таксама і ўлюбёнцаў, а гэтая можнасьць забараняе адлучаць іх
  • Спыняць адразу, як у самарушным пошуку нешта знойдзецца — спыняць самарушна шукаць адразу, як нешта знайшлі
  • Дазволіць бясьпечна перадаваць і сьціскаць — дае магчымасьць сьціскаць перадаванае
  • Прымаць дадатковыя загады ад асяродку
  • Заўжды шукаць нядзейным спосабам (ужывайце толькі калі ведаеце, што гэта значыць) — калі пошук не працуе, адзначце гэты пункт
  • Дасылаць невядомыя /загады асяродку
  • Адсылаць загады bloom (толькі для ADC)
  • Наладка пратаколу ADC
  • Наладка пратаколу NMDC
  • «Увод» задзейнічае пошук (або сіта сьпісу) — сьпіс людзей на асяродку прасейваецца, калі націснуць «Увод»
  • Паказваць мэню абалонкі для перададзеных файлаў
  • Падтрымваць «$HubTopic»
  • Адчыняць файлы справаздачы ўнутры праґрамы (калі адчыняць вялізныя файлы, можа паменшыцца выніковасьць) — апошняя перапіска адчыняецца ў праґраме «FlylinkDC++»
  • Праглядаць тэкставыя файлы ў вонкавай праґраме
  • Захоўваць IP у базе зьвестак SQLite (для слупка «Апошні IP»)
  • Ужываць дадатковыя мэню
  • Задзейнічаць DHT. Публікаваць абагуленыя файлы на DHT і шукаць там дадатковыя крыніцы
  • Паказваць шукальнікаў, калі шпегуем (крыху карыстае працэсар)
  • Памяншаць пяршынства працэсу ў найменшым стане — можа быць карысным на загружаных кампутарах
  • Трымаць файл справаздачы SQLite у памяці. База зьвестак можа пашкодзіцца, калі сыстэма ці праґрама дадуць хібу.
  • Маґніт-спасылкі ў зьвестках прайгравальнікаў
  • Выпраўляць зьвесткі (бітаў за сэкунду, чашчыня) ад прайгравальнікаў QCD ці QMP
  • Не чытаць зьвесткі мэдыя з файлаў, якія абагуляюцца
be/advanced.txt · Последние изменения: 2013/07/11 23:31 (внешнее изменение)